Бой ідзе ўжо ў цэнтры Славянска, ёсць забіты і параненыя
Раніцай 2 траўня ўкраінскія сілавікі атакавалі пазіцыі прарасійскіх баевікоў у гэтым горадзе ў Данецкай вобласці.
Спачатку баі ішлі на ўскраінах, каля блокпастоў. Пасля таго, як баевікі адступілі, баі пачаліся ў цэнтры горада. Сепаратысты сцвярджаюць, што падбілі два верталёта Мі-24, захапілі аднаго пілота, яшчэ адзін загінуў. Былі падбітыя 3 БТР "самаабароны", інфармуе РІА "Новости".
Украінскі бок пакуль не дае ніякай інфармацыі пра ход спецаперацыі.
Нагадаем, напярэдадні расійскія СМІ паведамілі, што на 2 траўня запланаваны штурм аб'ектаў, занятых баевікамі ў Луганскай і Данецкай абласцях. Аперацыяй мусіць кіраваць СБУ Украіны, планавалася выкарыстаць аддзелы Нацыянальнай гвардыі і іншыя фармаванні, складзеныя з украінскіх патрыётаў.
Фота — Reuters