Брастаўчанін спрабаваў даць хабар інспектару ДАІ — 50 рублёў
1 кастрычніка ў 12:25 на вуліцы Янкі Купалы інспектар ДАІ звярнуў увагу на аўтамабіль "Фальксваген Пола": той праехаў на чырвонае святло. Супрацоўнік ДАІ ўключыў пробліскавыя маячкі і праз гукаўзмацняльнік запатрабаваў спыніцца. Аднак кіроўца паспрабаваў уцячы ў двары — праўда, марна: яго спынілі, паведамляе прэс-служба МУС.
Пры праверцы дакументаў высветлілася, што 62-гадовы брастаўчанін праехаў на забараняльны сігнал святлафора паўторна на працягу года. Каб пазбегнуць адказнасці, мужчына паспрабаваў даць хабар — 50 рублёў. Даішнік некалькі разоў папярэдзіў кіроўцу пра крымінальную адказнасць за дачу хабару. Але той усё адно паклаў грошы на планшэт.
Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на мужчыну за дачу хабару.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.