Братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных прызналі палітвязнямі
Браты Каракіны / Скрыншот з відэа
У Беларусі стала на 18 палітвязняў больш. Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс наступныя прозвішчы: Аляксей Кірэеў, Юрый Хрысталюбаў, Андрэй Фамін, Марыя Яшчанка, Багдан Каравец, Віктар Зігінаў, Дзяніс Сідарок, Раман Цыганкоў, Кірыл Казлоў, Аляксандр Кульбачка, Дзмітрый Каракін, Уладзімір Каракін, Давід Анташвілі, Аляксандр Пархоменка, Сяргей Макарэвіч, Яўгенія Старавойтава, Яўген Гурынаў, Ігар Бялаш. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Усе новыя палітвязні праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Некаторым вынесеныя прысуды, іншым выстаўленыя абвінавачванні ці іх толькі змясцілі пад варту.
Пра затрыманне братоў-музыкаў Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных з гурта Litesound стала вядома 13 кастрычніка. Яны знаходзяцца ў СІЗА № 1 Мінска. Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінаваны артыкул "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК). У 2012-м гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.
У Беларусі цяпер 1449 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.