Брэсцкае “Дынама” разграміла “Тарпеда-БелАЗ” і зноў стала лідарам

Брэсцкае “Дынама” разграміла “Тарпеда-БелАЗ” і зноў стала лідарам

Брэсцкае “Дынама” ў 16 туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі разграміла жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”. Гульня адбылася 20 ліпеня ў Брэсце і спачатку нішто не прадракала такога выніку. Госці на 7 хвіліне адкрылі лік, а гаспадары яго зраўнялі на 23 хвіліне, пасля чаго доўгі час трымалася нічыя 1:1.

Аднак на 69 хвіліне тарпедаўцы пачалі выдыхацца і прапусцілі гол. Затым гаспадары поля павялічылі адрыў яшчэ на адзін мяч і ў дадатковы час забілі чацвёрты гол. Вынік гульні 4:1.

Цяпер брэсцкае “Дынама” зноў займае першы радок турнірнай табліцы з 39 ачкамі. За ім ідзе БАТЭ, у якога 37 ачкоў, але адна гульня ў запасе.

20 ліпеня гулялі таксама “Гарадзея” і “Іслач” —  1:2. Раней у 16 туры сустракаліся “Нёман” і “Гомель” —  1:1, “Энергетык-БДУ” і “Слуцк” —  0:1.

Сёння згуляюць “Віцебск” і “Мінск”.

Яшчэ тры матчы гэтага тура перанесеныя на 30 кастрычніка: “Дняпро” —  БАТЭ, “Славія” —  “Дынама” (Мінск), “Тарпеда” (Мінск) —  “Шахцёр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі