Брэсцкая пракуратура патрабуе з выпускнікоў-бюджэтнікаў больш за 0,6 млн рублёў

Дыплом

Дыплом / mir.pravo.by

Пракуратура Брэсцкай вобласці выставіла 65 пазоваў да выпускнікоў-бюджэтнікаў, якія не з'явіліся па размеркаванні — ці былі звольненыя да яго заканчэння. З маладых спецыялістаў патрабуюць вярнуць у бюджэт 620 тысяч рублёў.

"Як правіла, маладыя людзі адмаўляліся добраахвотна выплачваць сродкі. Пры такім развіцці падзей пракуроры падавалі ў суд пазовы пра спагнанне з іх выдаткаў на навучанне. Пасля выпускнікі дадаткова пакрывалі ў даход дзяржавы і судовыя выдаткі", — кажуць у пракуратуры.

Пракуроры прыводзяць некалькі прыкладаў, з якіх ясна, пра якія велізарныя сумы для маладых спецыялістаў ідзе гаворка. Напрыклад, жыхар Іванаўскага раёна скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Яго размеркавалі ў аграпрадпрыемства Свіслацкага раёна, але на размеркаванне ён не паехаў. Цяпер з яго патрабуюць больш за 41 тысячу рублёў (каля 12 тыс. долараў). Жыхар Пінска таксама не паехаў па размеркаванні, з яго патрабуюць каля 40 тысяч рублёў.

Пракуроры кажуць, што гэтыя судовыя рашэнні "рэдка выконваліся ў добраахвотным парадку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі