Брэстаўчанам нагадалі пра зніклых палітыкаў (фота)
У горадзе з'явіліся інфармацыйныя плакаты з выявамі Юрыя Захарэнкі, Віктара Ганчара і Дзмітрыя Завадскага.
Ужо традыцыйная за апошнія месяцы акцыя салідарнасці адбылася 16 студзеня. Выявы зніклых палітыкаў з'явіліся ў шматлюдных грамадскіх месцах.
Як паведамляла Еўрарадыё, у той жа дзень Брэсце быў затрыманы грамадскі актывіст Андрусь Шарэнда. Маладога чалавека літаральна "знялі" з тралейбуса супрацоўнікі АМАПу. На актывіста быў складзены пратакол за "дробнае хуліганства". Ён нібыта аблаяў матам тых самых амапаўцаў.
Праз некалькі гадзін Андруся Шарэнду вызвалілі, але ўжо толькі з залы суда. Склад правапарушэння ў дзеяннях актывіста суддзя не пабачыла, а адміністрацыйны пратакол загадала вярнуць у міліцыю на дапрацоўку.
Сам Андрусь Шарэнда сваё затрыманне звязвае менавіта з акцыяй салідарнасці.