Брыгадзіру пагражае да 3 гадоў калоніі — за 70 руб. "незаконнага ўзнагароджання"

Сілавікі зафіксавалі перадачу 70 рублёў (ілюстрацыйнае фота)

Сілавікі зафіксавалі перадачу 70 рублёў (ілюстрацыйнае фота) / Euroradio

Брыгадзіру ўчастка па ўтрыманні і ўборцы будынкаў і збудаванняў аднаго з прадпрыемстваў Полацкага раёна пагражае пакаранне за атрыманне 70 рублёў "незаконнага ўзнагароджання". Яна атрымала іх "за вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яе службовую кампетэнцыю", піша vitvesti.by.

Па версіі пракуратуры, абвінавачаная прыняла 70 рублёў ад дырэктара прыватнай арганізацыі. Для перадачы такой сумы грошай быў задзейнічаны яшчэ адзін чалавек — начальнік аддзела маркетынгу гэтага прадпрыемства. Сцвярджаецца, што прыватная арганізацыя "аддзячыла за накіраванне ў іх адрас запытаў цэнавых прапаноў на пастаўку тавару ў рамках заключанай дамовы", за прадастаўленне звестак аб кошце тавару ніжэй, чым у канкурэнтаў ды іншае.

Жанчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Да таго ж яе могуць аштрафаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі