Буйное ўзгаранне на заводзе "Палімір" ліквідавалі

Буйное ўзгаранне на заводзе "Палімір" ліквідавалі

Буйное ўзгаранне на заводзе "Палімір" (уваходзіць у ААТ "Нафтан") ліквідавалі. З агнём змагаліся каля 200 чалавек, 20 пажарных разлікаў, інфармуе тэлеканал АНТ.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу, 18 чэрвеня, у 13.12 ратавальнікам паведамілі, што ў адным з цэхаў прадпрыемства загарэлася газаразмеркавальная ўстаноўка. Сведкі кажуць, што быў выбух і магутная выбуховая хваля (газавая сумесь патрапіла ў паветра і загарэлася). На месца здарэння тэрмінова прыбылі экіпажы МНС з "Нафтана", з гарадскіх упраўленняў Наваполацка і Полацка. Адзначалася, што пацярпелых няма, як няма і пагрозы жыхарам Наваполацка.

У каментары тэлеканалу АНТ галоўны інжынер "Паліміра" Юрый Каско кажа, што аварыйная сітуацыя за межы цэха не выйшла. Ратавальнікі зрабілі ўсё неабходнае для таго, каб агонь не распаўсюдзіўся і не адбылася ланцуговая рэакцыя — навокал былі рэзервуары з хімікатамі.

Для высвятлення прычын здарэння створана спецыяльная камісія.

Варта нагадаць, што 27 красавіка 2016-га ў адным з цэхаў "Паліміра" адбыўся выкід этылена. Тады ніхто не пацярпеў. Яшчэ адно здарэнне адбылося ў верасні 2015-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі