Бязвізавы ўезд на 5 дзён можа пачаць працаваць з 12 лютага

Бязвізавы ўезд на 5 дзён можа пачаць працаваць з 12 лютага

9 студзеня стала вядома пра тое, што кіраўнік краіны падпісаў Указ №8, згодна з якім грамадзяне 80 краін свету змогуць наведаць Беларусь без віз. Знаходзіцца ў нашай краіне яны змогуць пяць дзён і толькі пры ўмове ўезду праз Нацыянальны аэрапорт. Новы дакумент набудзе моц праз месяц пасля апублікавання.

Як расказалі Еўрарадыё ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі, тэкст Указа №8 там яшчэ не атрымалі. "Пакуль мы не маем афіцыйнага тэксту дакумента, чакаем ліст з Адміністрацыі. Верагодна, ён прыйдзе сёння ў другой палове дня. І калі ўсё будзе нармальна, то 11 студзеня тэкст дакумента будзе апублікаваны на нашым партале", ― кажуць у ведамстве.

Такім чынам, пяцідзённы бязвізавы рэжым можа пачаць дзейнічаць ужо 12 лютага.

Бязвізавы ўезд на 5 дзён можа пачаць працаваць з 12 лютага
Бязвізавы ўезд на 5 дзён можа пачаць працаваць з 12 лютага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі