Былога іераманаха асудзілі на 2 гады за допіс пра Лукашэнку ў сацсетках

Аляксандр Тарасенка / citydog.io
Аляксандр Тарасенка / citydog.io

Два гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі былому праваслаўнаму іераманаху гомельскага Свята-Мікольскага манастыра Аляксандру Тарасенку, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Тарасенка — вядомы ў гомельскай праваслаўнай супольнасці дзеяч. Яго затрымалі 23 сакавіка 2023 года і асудзілі на 14 сутак. Пасля адміністрацыйнага арышту мужчына не выйшаў — на яго пачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) КК РБ.

На відэа, якое знялі сілавікі, Тарасенка казаў, што на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў абразлівы пост у бок Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі