Былы кіраўнік ФК “Слуцк” асуджаны на 4 гады зняволення

Былы кіраўнік ФК “Слуцк” асуджаны на 4 гады зняволення

Былы старшыня ФК “Слуцк” асуджаны на 4 гады зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці. Алега Каранеўскага прызналі вінаватым у атрыманні хабару і замаху на атрыманне хабару паўторна. Яму будзе забаронена займаць пасады, звязаныя з выконваннем арганізацыйна-распараджальных і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. Прысуд вынес суд Цэнтральнага суда сталіцы, яго яшчэ можна абскардзіць, інфармуе БЕЛТА.

Пра затрыманне Каранеўскага стала вядома ў верасні мінулага года. Здарылася гэта ў Мінску. 50-гадовы кіраўнік клуба прапанаваў заснавальніку прыватнага прадпрыемства перадаць 50% ад прыбытку за перамогу ў тэндары на мантаж металічнай агароджы на стадыёне. Кіраўнік будаўнічай арганізацыі пагадзіўся. Падчас сустрэчы Алегу Каранеўскаму было перададзена 2700 рублёў. Дарэчы, са згаданай фірмай ён скасаваў дамову, каб заключыць яе з іншым прыватным прадпрыемствам. Ад кіраўніка апошняга Каранеўскі мусіў атрымаць тысячу долараў, але не паспеў, паколькі быў затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі