Былы старшыня Уздзенскага райвыканкама асуджаны на 7 гадоў зняволення

Былы старшыня Уздзенскага райвыканкама асуджаны на 7 гадоў зняволення

Былы старшыня Уздзенскага райвыканкама асуджаны на 7 гадоў зняволення. Вячаслава Пахольчыка прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Паводле рашэння Мінскага абласнога суда, у яго канфіскуюць усю маёмасць, інфармуе БЕЛТА.

Таксама Пахольчыка на 5 гадоў пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распараджальнымі і адміістрацыйна-гаспадарчымі функцыямі. З былога кіраўніка раёна будуць спагнаныя больш за 58 мільёнаў рублёў "незаконна атрыманай выгады" і дзяржпошліна ў памеры больш за 2 млн рублёў.

Па справе атрымання хабару праходзіў і былы дырэктар Уздзенскага райаграсервісу Аляксандр Біч. Яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Уладзімір Штрайхерт атрымаў 3 гады пазбаўлення волі за дачу хабару і незаконнае захоўванне патронаў. На 2 гады за дачу хабару асуджаны Павел Валюкевіч. Усіх іх затрымалі ў сакавіку 2015 года ў момант атрымання хабару ў памеры 8 тысяч еўра "ад прадстаўнікоў вядомага замежнага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі