Былы ўладальнік беларускага McDonalds датэрмінова выйдзе з турмы (не беларускай)
Бургер, фота ілюстрацыйнае
Экс-уладальнік сеткі рэстаранаў Mcdonald's у Беларусі грамадзянін Казахстана Кайрат Баранбаеў выйдзе з калоніі датэрмінова, піша казахскі Forbes.
"Суд задаволіў хадайніцтва і замяніў неадбытую частку пакарання на абмежаванне волі", — адзначае выданне.
Пры замене пакарання суд улічыў, што Баранбаеў адбыў трэцюю частку тэрміну пакарання (ён правёў у зняволенні два гады чатыры месяцы пяць дзён). Ён таксама кампенсаваў прычыненую дзяржаве шкоду, актыўна супрацоўнічаў са следствам і раскаяўся ва ўчынках, адзначаецца ў рашэнні суда.
Адміністрацыя ўстановы, у якой бізнесмен адбываў пакаранне, выдала дакументы са станоўчай характарыстыкай.
У 2022 годзе Баранбаева і двух іншых казахскіх бізнесменаў затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы 14,5 млрд тэнге пры закупе звадкаванага нафтавага газу і легалізацыі грашовых сродкаў, здабытых злачынным шляхам. У 2023 годзе суд прызнаў Баранбаева вінаватым па трох артыкулах КК Казахстана — у тым ліку ў растраце і адмыванні грошай у асабліва буйных памерах. Суддзя прызначыў яму пакаранне ў памеры 8 гадоў пазбаўлення волі з пажыццёвай забаронай займаць пасады на дзяржслужбе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.