Былы віце-прэзідэнт Еўракамісіі: у ЕС усе хочуць дыялогу з Беларуссю
Пра гэта Гюнтер Ферхойген заявіў падчас прэзентацыі ў Мінску адукацыйнай праграмы для маладых кіраўнікоў з краін Усходняй Еўропы.
Гюнтер Ферхойген: “У Еўрапейскім саюзе ўсе хочуць дасягнення канструктыўнага дыялогу з Беларуссю. Таксама Еўрапейскі саюз зацікаўлены ў незалежнасці Беларусі і ніхто не збіраецца замахвацца на суверэнітэт”.
Да 2010 году прафесар Ферхойген быў Еўракамісарам па пытаннях прадпрымальніцтва і прамысловасці, а таксама віце-прэзідэнтам Еўракамісіі. Цяпер Гюнтер Ферхойген — дырэктар каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера.
Нагадаем, Еўрасаюз найперш патрабуе ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў і іх рэабілітацыі. Гэта адна з галоўных умоваў аднаўлення дыялогу.