Цапкала: на сёння я не бачу, як можна вырашыць пытанне з бязвізам з ЕС
Усталяванне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам у бліжэйшы час наўрад ці дасягальнае. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала заявіў падчас відэастрыму 4 чэрвеня.
"На сёння я не бачу, як можна вырашыць пытанне з бязвізам з ЕС", — прызнаўся патэнцыйны кандыдат.
Па яго словах, бліжэйшым крокам можа быць выдача шматгадовых візаў — на 5 або 10 гадоў.
"Нават калі ў нас віза з Еўрасаюзам будзе на 5 ці 10 гадоў, гэта не будзе вялікай праблемай для беларусаў, але будзе сігналам для ЕС, што туды не пранікнуць небяспечныя людзі", — мяркуе Цапкала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.