"Чалавек без пашпарта": Саакашвілі ў кроку ад страты ўкраінскага грамадзянства

"Чалавек без пашпарта": Саакашвілі ў кроку ад страты ўкраінскага грамадзянства

Колішняга прэзідэнта Грузіі і губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі вырашана пазбавіць украінскага грамадзянства. Гэта зроблена з-за прадастаўлення ілжывых звестак пры атрыманні пашпарта, піша ТСН і іншыя ўкраінскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны.

У 2015 годзе Саакашвілі напісаў у анкеце на атрыманне грамадзянства, што не знаходзіцца пад следствам ні в Украіне, ні за яе межамі. Але пры гэтым ён быў завочна арыштаваны ў Грузіі.

З запытам з нагоды грамадзянства Міхаіла Саакашвілі звярнуўся ў пракуратуру народны дэпутат Андрэй Лазавы. Пракуратура перанакіравала запыт у міграцыйную службу, якая вынесла рашэнне не на карысць былога прэзідэнта Грузіі. Пад дакументам не хапае толькі подпіса прэзідэнта Украіны — але Пётр Парашэнка пакуль не зацвердзіў рашэнне.

Саакашвілі атрымаў украінскае грамадзянства пры канцы траўня 2015 года — Пётр Парашэнка выдаў з гэтай нагоды адмысловы ўказ. Напярэдадні Міхаіл Саакашвілі быў прызначаны губернатарам Адэскай вобласці Украіны.

У снежні 2015 года Саакашвілі пазбавілі грузінскага грамадзянства — за тое, што атрымаў украінскі пашпарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі