Чалавек, заражаны "омікронам", прыехаў у Ізраіль з Беларусі
Адзін з заражаных штамам "омікрон" прыбыў у Ізраіль з Беларусі. Пра гэта заяўляе Міністэрства аховы здароўя Ізраіля, піша мясцовае выданне Israelinfo.
У краіне выявілі 35 пацверджаныя і 52 магчымыя выпадкі заражэння паўднёваафрыканскім штамам.
Сярод пацверджаных хворых 24 нядаўна вярнуліся з-за мяжы — называюцца такія краіны, як Паўднёвая Афрыка, Вялікабрытанія, ЗША, Францыя, ААЭ і Беларусь.
Яшчэ шэсць чалавек заразіліся ад тых, хто прыляцеў з-за мяжы. А паходжанне інфекцыі ў яшчэ пяці чалавек невядомае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.