Чалавека, які аб'явіў на стадыёне, што "суддзя — казёл", звольнілі з працы
Чалавека, які аб'явіў на стадыёне, што "суддзя — казёл", звольнілі з працы, інфармуе sport-express.ru. Інцыдэнт адбыўся ў Грозным падчас матча расійскай футбольнай Прэм'ер-лігі паміж "Ахматам" і маскоўскім "Спартаком". На 77-й хвіліне пры ліку 3:1 на карысць гасцей суддзя Аляксей Сухі выдаліў з поля футбаліста "Ахмата" Аблае Мбенге. Праз некалькі хвілін пасля гэтага па гучнай сувязі на "Ахмат Арэне" на адрас арбітра прагучала абраза.
Высветлілася, што супрацоўнік прэс-службы стадыёна Рызван Эдыльсултанаў зайшоў у дыктарскую, узяў мікрафон і "на эмоцыях" крыкнуў "Суддзя — казёл". Цяпер 37-гадовы мужчына беспрацоўны.
Рызван Эдыльсултанаў / instagram.com/rizvan82