Чалы: “Далоў самадзяржаўе негвалтоўным шляхам” — сёння ў нас ідэя такая
29 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Ёсць тры рэчы, якія ўтвараюць нацыю, на якіх трымаюцца ўсе супольнасці людзей, — пісьмо, паданні і рытуал. Рытуал адпрацаваны стагоддзямі, і нешта новае наўрад ці прыдумаеш, паданне ствараецца проста цяпер, пісьмо будзе пазней. І таму мы пакуль — у працэсе ўтварэння, перакананы Сяргей Чалы.
Пра тое, як у працэсе нацыянальнага будаўніцтва не зваліцца ў нацыяналізм і пазбегнуць этнічных чыстак, ці важнае моўнае пытанне ў гэтым працэсе ўтварэння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Чалым.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.