Чалы — пра невырашальныя задачы пры змене Канстытуцыі Беларусі

Канстытуцыя / blizko.by
Канстытуцыя / blizko.by

Працэс прыняцця змен у Канстытуцыю — гульня ў напарсткі, у працэсе якой пад адным з напарсткаў апынецца скамечаная паперка з надпісам "Лукашэнка легітымны", лічыць аналітык Сяргей Чалы. Гэта жаданы вынік, але эксперт лічыць задачу, якую ставяць перад сабой улады, невырашальнай.

"Чаму канстытуцыйны працэс быў такі доўгі? Таму што спрабавалі вырашаць дзве невырашальныя задачы. Як сабраць некалькі нелегітымных інстытутаў так, каб атрымалася крыніца легітымнасці.

Гэта вельмі смешная схема: давайце прыдумаем механізм праўдзівага народаўладдзя. Але мы ж не можам туды адабраць усіх, раптам туды трапяць ворагі, у якіх свядомасць затуманеная тэлеграм-каналамі. Таму мы самі іх адбяром. Але гэта будзе сапраўднае народаўладдзе", — разважае Чалы пра схему прыняцця рашэнняў у справе рэформы Канстытуцыі.

Але легітымнасць не ўзнікае з ніадкуль. Адзінай крыніцай легітымнасці можа быць толькі сапраўднае народаўладдзе, а не спецыяльна адабранае, падкрэслівае суразмоўнік Еўрарадыё.

Другую "невырашальную" задачу, якую павінен вырашыць рэферэндум, Чалы фармулюе так: "Як бы мне кіраваць, каб ні за што не адказваць".

"Па сутнасці, даручэнне гучыць так: давайце вы будзеце за ўсё адказваць, а вырашаць буду я. Тыя, хто піша, пытаюцца: ну як жа мы такое напішам? Лепш напішам як-небудзь так, каб і нам не адказваць".

Чалы мяркуе, што беларусам пакажуць настолькі агідную Канстытуцыю, што яе цяпер нават страшна выносіць на грамадскае абмеркаванне.

Поўную версію гутаркі з Сяргеем Чалым глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі