Чаму прапаганда не паказала хаця б фота Віктара Бабарыкі?

Віктар Бабарыка / spring96
Віктар Бабарыка / spring96

Гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман сочыць за беларускай прапагандай і аналізуе, чаму яна ігнаруе факт шпіталізацыі прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.

— Відавочна, быў дадзены сігнал тэму ніякім чынам не падымаць, не рэагаваць. А калі ўжо і прыйдзецца — то адрэагаваць нейкімі здзекамі і абразамі ў адрас Бабарыкі. Але рэальнай інфармацыі — дзе ён знаходзіцца і што адбываецца — няма.

Першая мая версія: Бабарыка знаходзіцца ў такім стане, што паказаць яго нельга. Калі яго збівалі, схаваць гэта немагчыма. Верагодна, яны чакаюць моманту, калі Бабарыка будзе ў стане, у якім яго можна будзе хаця б сфатаграфаваць. Тут жа не пытанне — хоча ён гэтага ці не.

Калеснікава таксама наўрад ці хацела, каб здымкі яе сустрэчы з бацькам распаўсюджваліся ў сацсетках.

Другая версія: магчыма, яны наўмысна ігнаруюць гэтую тэму, каб сярод прыхільнікаў пераменаў распаўсюджваліся самыя дрэнныя прагнозы. І гэта яшчэ больш дэмаралізавала людзей.

Фрыдман прааналізаваў прагляды відэаролікаў, звязаных з Віктарам Бабарыкам. Іх колькасць сведчыць, што цікавасць да яго як да асобы ўсё яшчэ высокая. І ўлады гэта ведаюць, лічыць суразмоўца Еўрарадыё. Таму яны могуць хацець дэмаралізаваць прыхільнікаў Бабарыкі.

Поўную версію размовы з Аляксандрам Фрыдманам глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі