Чаму заходнія ВНУ “закрываюцца” ад беларускіх студэнтаў — эфір
Максім Залацько, Ілля Міхневіч і Аляксей Грахоўскі
Узмацненне санкцыйнага ціску на лукашэнкаўскі рэжым, імкненне рэжыму перашкодзіць ці прынамсі абцяжарыць выезд грамадзян Беларусі на Захад для вучобы ці працы — вынікам усяго гэтага (але не толькі) сталі як праблемы з атрыманнем беларусамі віз з аднаго боку і неабходных для паступлення ў заходнія ВНУ дакументаў — з другога. А ў сітуацыі, калі ёсць сумневы ў якасці айчыннай адукацыі, а на шляху да заходніх ВНУ столькі праблем, патэнцыйныя студэнты пачынаюць глядзець на Усход. Паралельна страчваючы веру ў тое, што лідары беларускіх дэмсіл за мяжой здольныя паспрыяць вырашэнню праблем з паступленнем у еўрапейскія ўніверсітэты…
Чым цікавыя для беларускай моладзі ВНУ Польшчы і якое стаўленне да студэнтаў з нашай краіны? Пытанні віз, аплаты, апастылю і гэтак далей — наколькі гэта сур’ёзная праблема на шляху да паступлення ў еўрапейскія ВНУ і як іх можна вырашыць? Ці ёсць у беларускіх студэнтаў цікавасць да палітыкі і што з сябе ўяўляе арганізацыя “Ліхтар”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнты Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывісты моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько, Аляксей Грахоўскі і Ілля Міхневіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.