Чапелін заняў 18-е месца ў мас-старце на Кубку свету па біятлоне

22 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску адбываюцца апошнія спаборніцтвы заключнага этапу Кубка свету па біятлоне. У гонцы з масавым стартам сярод мужчын беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 18-е месца.

15-кіламетровую дыстанцыю наш спартовец прайшоў за 39 хвілін 36,6 секунды, зрабіўшы тры промахі пры стральбе (0+0+2+1).

Тройку лідараў склалі славенец Якаў Фак (38.09,8; без промахаў), расіянін Антон Шыпулін (10,3; 1+0+1+0) і нарвежац Тар'ей Бё (12,5; 1+0+0+0).

Агульны залік Кубка свету выйграў француз Мартэн Фуркад (1042 ачкі). Другое месца заняў Антон Шыпулін (978), трэцяе — Якаў Фак (883). Сярод беларускіх біятланістаў Юрый Лядаў апынуўся на 36-м месцы (192 ачкі), Чапелін — на 42-м (143), Дзмітрый Дзюжаў — на 85-м (10).

Фота — biathlon.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі