Часопіс Politico назваў самага ўплывовага чалавека Еўропы
Дональд Туск
Самым уплывовым чалавекам Еўропы, на думку амерыканскага выдання Politico, з'яўляецца польскі палітык Дональд Туск. Гэта былы прэм'ер Польшчы, які неўзабаве можна зноў узначаліць урад.
"Дзеячам года" журналісты выдання прызналі кіраўніцу італьянскага ўрада Джорджа Мелоні.
А прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі атрымаў тытул "Летуценнік года".
У намінацыі "Разбуральнікі" лідарства належыць кіраўніцы расійскага Цэнтрабанка Эльвіры Набіулінай. Politico назвала яе "маўклівай памагатай" Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.