У Польшчы — "новы" стары ўрад. Чаму так, калі PiS прайгралі выбары?

Дуда и Моравецкий

Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі / PAP

Пасля парламенцкіх выбараў у Польшчы адусюль можна было пачуць, што перамагла апазіцыя і хутка ў краіне зменіцца ўлада. Але пакуль гэтага не адбылося: больш за тое, 27 лістапада прэзідэнт Анджэй Дуда прывёў да прысягі ўрад... Матэвуша Маравецкага, прадстаўніка партыі "Права і справядлівасць", якая нібыта прайграла выбары. Як так атрымалася і што будзе далей? Еўрарадыё тлумачыць.

Канстытуцыйныя крокі

Польская канстытуцыя прадугледжвае тры "крокі" пры фармаванні ўрада. Першы — прэзідэнт прапануе прадстаўніку партыі, якая перамагла, сфармаваць урад. Як кажуць, *вы цяпер тут*.

Хоць PiS і не можа сфармаваць большасць у Сейме, менавіта гэтая партыя заняла першае месца паводле колькасці галасоў. І таму Дуда скарыстаў магчымасць спачатку даць хаця б паспрабаваць сваёй партыі стварыць урад.

Выбіраюць дэпутаты

У рамках другога кроку сам Сейм вызначае, каму даверыць фармаваць урад. Паміж апазіцыяй, "Грамадзянскай платформай", "Трэцім шляхам" і "Лявіцай" ужо падпісанае кааліцыйнае пагадненне: гэта значыць, што яны вызначылі і каго вылучаць прэм'ер-міністрам (Дональда Туска), і як размяркуюць паміж сабой міністэрствы. Вядомыя нават некаторыя імёны: напрыклад, у кіраўніка МЗС прадракаюць дасведчанага Радаслава Сікорскага, які ўжо займаў гэтую пасаду.

Бо ў гэтых партый большасць, яны ж свой урад і падтрымаюць.

Але раптам (малаімаверны сцэнар, але выключаць нічога нельга) і ўрад Туска не атрымае падтрымкі дэпутатаў? Тады пачнецца трэці крок.

Тут зноў ініцыятыва пяройдзе да прэзідэнта, і ён прапануе свайму кандыдату сфармаваць урад. Потым — зноў галасаванне ў Сейме. Але калі дэпутаты і гэтым разам не падтрымаюць урад, абраны прэзідэнтам, ён можа распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя выбары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі