Чыноўнікі адмовіліся вярнуць безалкагольную зону ў парк на Віцьбе
Віцебскі гарвыканкам адмовіўся зрабіць паркавую зону Віцьбы зноў безалкагольнай. Пра гэта прасілі ў петыцыі больш за 400 жыхароў горада, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
У адказе, які даў першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Валянцін Цвяткоў, гаворыца, што падставаў для забароны там гандлю спіртным у разліў няма.
Безалкагольная зона ў парку каля Віцьбы існавала з 2015 года. Цяпер там прадае алкагольныя напоі, напрыклад, кавярня "Спрынт", якая належыць футбольнаму клубу "Віцебск".