Чыноўнікі з Мінспорта атрымалі права складаць адміністрацыйныя пратаколы

Мінспорта / www.pressball.by
Мінспорта / www.pressball.by

Супрацоўнікі Міністэрства спорту і турызму атрымалі права складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях і рыхтаваць справы па адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду ў судзе. Такія паўнамоцтвы цяпер ёсць у спецыялістаў дэпартамента па турызме.

Гаворка ідзе аб правапарушэннях у рамках артыкула 24.11 абноўленага КаАП — "Непрадстаўленне дакументаў, справаздач і іншых матэрыялаў". Па ёй службовая ці іншая ўпаўнаважаная асоба, або індывідуальны прадпрымальнік могуць быць аштрафаваныя на суму да 20 базавых велічыняў (да 580 рублёў).

Артыкул 24.11 КаАП прадугледжвае пакаранне за непрадстаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак або іншых матэрыялаў, ці за прадстаўленне такіх дакументаў, якія ўтрымліваюць загадзя недакладныя звесткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі