Ці дапамагаюць офісы і амбасадары дэмсіл вырашаць праблемы беларусаў — эфір
Юлія Юхно і Крысціна Шыянок / калаж Еўрарадыё
Днямі ў Празе прайшла ўжо ІІІ Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Відавочна, што абмяркоўваліся на ёй пытанні і праблемы не толькі дыяспары, але і беларусаў у Беларусі. Іншая рэч, што калі магчымасцяў вырашаць праблемы беларусаў унутры краіны ў дэмсіл і беларускай супольнасці з-за мяжы вельмі мала, то датычна праблемаў беларусаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі, такіх магчымасцяў значна больш. На першы погляд…
Як суразмоўніцы ацэньваюць свой удзел у Канферэнцыі і вынікі самога мерапрыемства? З якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца беларусам за мяжой і ці атрымліваецца гэтыя праблемы вырашыць? Што і каму трэба зрабіць, каб беларуская тэма заставалася на парадку дня ў палітычных лідараў розных краін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктарка Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок і кіраўніца асацыяцыі беларусаў Італіі “Талака”, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.