Ці дапамаглі Лукашэнку расійскія паліттэхнолагі — вынікі даследавання

Беларусы ўсё радзей глядзяць навіны па ТБ  / TUT.BY
Беларусы ўсё радзей глядзяць навіны па ТБ  / TUT.BY

Беларусы сышлі ў інтэрнэт яшчэ да выбараў, робяць выснову брытанскія сацыёлагі з аналітычнай кампаніі Sociolytics.

Вынікі даследавання медыйнага спажывання ў Беларусі, а таксама разважанні на тэму, ці дапамаглі афіцыйнаму Менску расійскія паліттэхнолагі, публікуе расійскае выданне "Медуза"

"Сацыёлагі спрабавалі зразумець, насколькі эфектыўны абмен  “паліттэхналогіямі” паміж расейскімі і беларускімі ўладамі", — тлумачыць мэты даследавання выданне.

Адно з самых важных назіранняў: беларусы сышлі ў інтэрнэт. Па дадзеных Sociolytics, 54,3% беларусаў лічаць за лепшае незалежныя СМІ і толькі 29,4% — дзяржаўныя; астатнія 16,3% выкарыстоўваюць абодзве крыніцы. Пры гэтым у інтэрнэт беларусы сышлі яшчэ да выбараў. Шукаць інфармацыю ў іншых крыніцах іх прымусілі каранавірус і палітыка беларускіх уладаў у пандэмію, робяць выснову сацыёлагі.

У выніку на дадзены момант доля тых, хто давярае беларускаму тэлебачанню і друкаваным СМІ, складае не больш за 12% апытаных Sociolytics.

Яшчэ адно назіранне: за навінамі ў сетку ў Беларусі ідуць не толькі маладыя, але і сталыя людзі. Сацыёлагі таксама прааналізавалі ўменне беларусаў адрозніваць праўдзівую інфармацыю ад фейкаў. Большасць удзельнікаў эксперыменту справіліся з задачай.

"Добра адрозніваюць дакладныя матэрыялы ад фальсіфікаваных 54% беларусаў. І толькі 33% часцей памыляюцца, чым выбіраюць сапраўдныя навіны", — распавядае партнёр Sociolytics Ганна Любімцава.

У такіх умовах, робяць выснову брытанскія сацыёлагі, "простага імпарту расійскіх паліттэхналогій можа апынуцца недастаткова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі