Ці гатовы Захад пачаць размаўляць з Лукашэнкам і на якіх умовах — эфір

Аркадзь Мошас

Аркадзь Мошас

Прызнае Захад вынікі так званых “выбараў” ці не, Лукашэнку “фіялетава”. Прынамсі, так ён заяўляе публічна. Тым не менш, штораз не забываецца нагадаць, што Беларусь “межы для ўсіх адкрыла”, што да супрацы з любымі заходнімі партнёрамі гатовая, а з ЗША нават вядуцца нейкія перамовы без саўдзелу розных “опаў”. Такое адчуванне, што насуперак выказванням Лукашэнкі і пагрозам з боку міністра Рыжанкова, наладзіць стасункі з клятым Захадам рэжым вельмі нават не супраць.

Ці азначаюць заявы заходніх краін аб непрызнанні вынікаў лукашэнкаўскіх “выбараў”, што Захад не пойдзе на пацяпленне адносінаў? Ці стала гэтая кампанія для Лукашэнкі канчатковым умацаваннем сваёй “перамогі” і ці застаецца надзея на змены ў дэмсіл? Як на сітуацыю ў Еўропе і ў нашым рэгіёне паўплываюць рашэнні Трампа і што азначае адмена візіта Лукашэнкі ў Кітай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі