Ці здолее UZARI скарыць сэрцы меламанаў у ЗША, Еўропе і Японіі?
![Ці здолее UZARI скарыць сэрцы меламанаў у ЗША, Еўропе і Японіі?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/uzari1.jpg.webp?itok=Co2l8LOK)
Здавалася б, зусім нядаўна, усяго год таму, пабачыў свет беларускамоўны альбом “Падзяка сэрца”, і вось ужо спявак UZARI прэзентуе англамоўны альбом “Say WOW”. У альбоме восем трэкаў, у тым ліку новая версія песні The Winner, якую UZARI выпусціў разам з папулярным амерыканскім рэперам Touré Masters.
Як з’явілася ідэя запісу выключна англамоўнага альбома? Як трапіць у актыўную ратацыю на радыёстанцыях ЗША, Японіі, Нарвегіі і Аўстраліі? Якімі цікавосткамі адметны новы альбом UZARI “Say WOW”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спявак UZARI.