Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала падалі звароты ў АНТ

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала падалі звароты ў АНТ

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава (кіраўніца штаба Віктара Бабарыкі) і Вераніка Цапкала (жонка прэтэндэнта на прэазідэнцкую пасаду Валерыя Цапкалы) падалі звароты ў тэлеканал АНТ. Пра гэта яны паведамілі ў сацсетках. 

Нагодай сталі сюжэты тэлеканала, прысвечаныя незавершанай "справе Белгазпрамбанка". Між іншага, менавіта на гэтыя тэлесюжэты спасылалася старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, калі абгрунтоўвала нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. 

"Гэты і іншыя дзяржаўныя тэлеканалы за грошы падаткаплацельшчыкаў (гэта значыць нашы з вамі) рэгулярна парушаюць закон аб СМІ, падаючы нам ілжывыя, сфабрыкаваныя сюжэты. Гэта непрымальна. Усе беларусы заслугоўваюць сумленнае тэлебачанне, а такі тэлевізар мы не хочам глядзець. Гэта недапушчальна само па сабе, але яшчэ і наўпрост уплывае на перадвыбарчую кампанію — кандыдаты з'яўляюцца на экранах толькі ў непраўдападобным і негатыўным святле", — гаворыцца ў паведамленні.

Ахвочыя могуць таксама падаць свае заявы на гэты тэлеканал. Прыблізную форму звароту можна паглядзець па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі