Ціханоўская папрасіла ў ААН неадкладна паслаць у Беларусь маніторынгавую місію

Ціханоўская папрасіла ў ААН неадкладна паслаць у Беларусь маніторынгавую місію

Святлана Ціханоўская папрасіла ААН неадкладна адправіць у Беларусь маніторынгавую місію Пра гэта яна заявіла на пасяджэнні Савета бяспекі ААН, дзе разглядалася сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне.

Слуханні былі праведзеныя па ініцыятыве Эстоніі разам з ЗША і Вялікабрытаніяй, якія з'яўляюцца сябрамі Савета бяспекі ААН. Таксама да ініцыятывы далучыліся Канада, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Польшча, Румынія ды Украіна.

Ціханоўская выказала такія патрабаванні і прапановы:

— асудзіць злоўжыванне сілай з боку беларускіх спецслужбаў супраць пратэстоўцаў;

—- склікаць спецыяльную сесію Савета ААН па пытаннях правоў чалавека для абмеркавання сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

— даслаць у Беларусь неадкладную міжнародную маніторынгавую місію ААН;

— дазволіць уезд і свабоднае перамяшчэнне спецыяльнаму дакладчыку ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;

— тэрмінова вызваліць усіх адвольна затрыманых палітзняволеных, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, Вольгу Кавалькову, Сяргея Дылеўскага ды іншых лідараў грамадзянскай супольнасці.

Таксама яна запатрабавала спыніць запалохванне і цкаванне сяброў Каардынацыйнай рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі