Ціханоўская просіць Германію стаць лідарам кааліцыі ў падтрымку Беларусі
Святлана Ціханоўская і Олаф Шольц / кадр з відэа
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская з дэлегацыяй Офіса і Аб’яднанага пераходнага кабінета правяла сустрэчу з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, паведамляе яе прэс-служба.
На сустрэчы абмяркоўвалася неабходнасць новай скаардынаванай стратэгіі ў абарону беларускай незалежнасці.
Таксама адбылася сустрэча Ціханоўскай з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмітам. Абмяркоўвалася будучыня бяспекі ў рэгіёне і агульная стратэгія ў Міжмор’і, дзе Беларусь з'яўляецца адным з ключавых элементаў бяспекі.
На сустрэчы таксама гаварылі пра кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі. На яе думку, Германія магла б быць гарантам пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўкі плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.