Ціханоўская заклікае Польшчу падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі

Святлана Ціханоўская і Адам Шлапка

Святлана Ціханоўская і Адам Шлапка / прэс-служба Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская заклікае Польшчу падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі. Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам.

У перамовах удзельнічалі таксама прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі і Павел Латушка.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў межах старшынства Польшчы ў Савеце Еўрасаюза. Падрыхтоўка да гэтага пачалася ўжо цяпер. Ціханоўская папрасіла міністра зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас польскага старшынства ў 2025 годзе.

Таксама яна звярнула ўвагу на практыку "вольнага крэсла": на міжнародных мерапрыемствах Беларусь не прадстаўляе ніхто, яе месца пустуе. На думку беларускай лідаркі, у еўрапейскія структуры і на мерапрыемствы варта запрашаць дэмакратычныя сілы, каб голас беларусаў быў пачуты. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі