ЦВК Беларусі паведаміў пра памылку ў відэазвароце Ярмошынай

ЦВК Беларусі паведаміў пра памылку ў відэазвароце Ярмошынай

Цэнтрвыбаркам Беларусі паведаміў на сваім сайце пра памылку ў відэазвароце старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Відэазварот быў абнародаваны на сайце ЦВК 23 студзеня і прысвячаўся рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на сёлетніх мясцовых выбарах.

Памылка была дапушчаная супрацоўнікам ЦВК, які рыхтаваў інфармацыю аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У выніку Ярмошына паведаміла пра адсутнасць кандыдатаў у дэпутаты па дзвюх выбарчых акругах Навагрудскага райсавета. Насамрэч, такі факт адбыўся пры выбарах у мясцовыя саветы ў 2014 годзе.

"Цэнтральная камісія прыносіць прабачэнні Навагрудскай раённай і Гродзенскай абласной выбарчым камісіям па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца на сайце ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі