ЦВК хоча абагнаць Крым па яўцы выбаршчыкаў (відэа)
Ярмошына не выключае, што яўка на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года будзе не горш, чым на “крымскім рэферэндуме”.
На пытанне, ці магчыма і ў Беларусі дабіцца такой высокай яўкі, як гэта было падчас рэферэндуму ў Крыме, адказала: “А чаму не? Слабо нам ці што?!” Нагадаем, у Крыме прагаласавала больш за 84% выбарцаў.
Што да беларускіх прэзідэнцкіх выбараў, то, кажа Лідзія Ярмошына, пройдуць яны не пазней за 20 лістапада 2015 года.
Ярмошына: “Выбары павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года. Значыць, не пазней за 20 жніўня яны павінны быць прызначаныя. Вось вам тэрміны выбарчай кампаніі”.
Па словах старшыні ЦВК, заканадаўства па выбарах прэзідэнта змянялася апошнім часам, але нязначна. Да прыкладу, фармаваць выбарчы фонд можна не з моманту рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, а з моманту рэгістрацыі ініцыятыўных груп. І памер гэтага фонду павялічваецца з 3 тысяч базавых велічынь да 9 тысяч.