Цяпер у Шэнгенскую зону можна афіцыйна ездзіць з двума пашпартамі

Раней вандроўнікі ездзілі ў еўрапейскія краіны з двума пашпартамі на руках рызыкуючы не даехаць да мэты. Памежныя органы некаторых краін ЕС, у тым ліку Літвы, на падставе свайго нацыянальнага заканадаўства часам адмаўлялі ва ўездзе.

Суд Еўрапейскага саюза вынес вердыкт па справе AirBaltic супраць Дзяржаўнай памежнай службы Латвіі толькі ў верасні 2014 года. Ён пастанавіў, што краіны Шэнгенскага пагаднення не маюць права забараняць ўезд на сваю тэрыторыю ў падобных выпадках, паведамляюць naviny.by.

Два пашпарты, стары, цалкам заштампаваны з візай і новы, чысты і без візы, маюць многія беларусы. Асабліва гэта актуальна для жыхароў памежжа, якія часта ездзяць у Польшчу і Літву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі