Цыклон “Даніэла” сыходзіць з Беларусі

Цыклон “Даніэла” сыходзіць з Беларусі

Эпіцэнтр цыклона “Даніэла” 13 студзеня раніцай пакіне тэрыторыю Віцебскай вобласці і рушыць на паўночны захад Расіі. Паводле звестак Белгідрамета, агучаных у аўторак на пасяджэнні камісіі на надзвычайных сітуацыях, астаткавыя з’явы цыклона будуць прысутнічаць яшчэ цягам дня па ўсёй краіне. Будзе ісці снег, захаваецца даволі моцны вецер 10-12 метраў за секунду. Хоць цёплыя паветраныя масы і застануцца, з поўначы пачне паступаць халоднае паветра. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях прагназуецца галалёд.

Па дадзеных сіноптыкаў, у чацвер вернуцца моцныя маразы, якія могуць скласці да –25. Пасля гэтага пахаладання надвор’е стане спакойным.

Цыклон “Даніэла” напярэдадні прынёс на большую частку Беларусі моцныя снегапады. Максімальныя ападкі зафіксавалі ў Мінску і ў Барысаве. Напрыклад, увечары 12 студзеня ў сталіцы вышыня снежнага покрыва дасягнула 32 сантыметры, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі