Цыклон Daniella у Брэсце (фотарэпартаж)

Цыклон Daniella у Брэсце (фотарэпартаж)

Цыклон Daniella прыйшоў у Беларусь 12 студзеня. У Брэсце ён пачаўся з дажджу, які ліў амаль усю ноч. Каля 6-й ранку дождж змяніў моцны снегапад. Праезныя часткі ад гэтага адразу ператварыліся ў "кашу". Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамлялі пра заторы ў розных частках горада.

Па словах відавочцаў, спецтэхніка камунальных службаў з'явілася на дарогах прыкладна а 8-й ранку. Не гледзячы на тое, што напярэдадні ДАІ раіла аўтамабілістам не садзіцца ў гэты дзень за руль, аўтамабіляў на вуліцах гораду заўважна менш не стала.

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ад 9-й ранку на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ўведзены спецыяльны план "Надвор'е". Асабісты склад Дзяржаўтаінспекцыі пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі