Ад урагану найбольш пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны
Наступствы ўрагану 1 ліпеня
За мінулыя суткі падача электрычнасці парушалася ў 788 населеных пунктах краіны — пераважна ў Мінскай і Віцебскай абласцях, паведамляе Мінэнерга.
Ад непагадзі больш за ўсё пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны.
1 ліпеня ў Беларусі прагрымелі навальніцы з моцным дажджом. Усё гэта суправаджалася шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 20 метраў за секунду. Гэта прывяло да падзення дрэваў і галля на лініі электраперадачы, месцамі — іх абрыву, пашкоджання апор.
На ліквідацыі наступстваў непагадзі былі задзейнічаныя 148 аварыйных брыгад — 387 чалавек і 134 адзінкі тэхнікі.
Паводле звестак на 7-ю гадзіну чаніцы 2 ліпеня, аднаўленчыя работы працягваюцца ў 128 населеных пунктах.
Сёння ў Беларусі таксама захоўваюцца складаныя ўмовы надвор'я — сіноптыкі прагназуюць моцныя дажджы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.