Ва Ушачах вецер паваліў дрэва на мужчыну

Ратавальнік распілоўвае паваелнае дрэва пасля ўрагану 1 ліпеня

Ратавальнік распілоўвае паваелнае дрэва пасля ўрагану 1 ліпеня / МНС

У пасёлку Ушачы на 27-гадовага мужчыну павалілася дрэва, паведамляе МНС.

Мужчына атрымаў траўму галавы. Відавочцы даставілі яго ў бальніцу для атрымання неабходнай медыцынскай дапамогі.

Як расказвала Еўрарадыё, 1 ліпеня па Беларусі прайшоў урага — шквалісты вецер, моцны дождж, навальніцы. Найбольш ад яго пацярпелі Віцебская і Мінская вобласці.

На Віцебшчыне моцны вецер паваліў 53 дрэвы ў Лепельскім, Мёрскім, Верхнядзвінскім, Докшыцкім, Полацкім, Ушацкім, Расонскім раёнах і горадзе Наваполацку. Як адзначаюць ратаваьлнікі, вецерпашкодзіцў 22 будынкі — 20 жылых дамоў (шматкватэрных і прыватных) у Полацкім і Ушацкім раёнах, а таксама два аб'екты сельскагаспадарчага прызначэння ва Ушацкім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі