Да +35, залевы і град — якім будзе 1 ліпеня
![Лета ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/20180712_143625.jpg.webp?itok=JMhvg_VO)
Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
1 ліпеня максімальная тэмпература паветра ў Беларусі дасягне 35 градусаў — гэта датычыцца паўднёвага ўсходу краіны. Але ў астатніх абласцях будзе ненашмат лягчэй. У Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях слупок тэрмометра падымецца да +34-х. Больш паветра будзе ў Брэсцкай (да +32-х) і Гродзенскай абласцях — да 29-ці цяпла.
Раніцай і ўдзень на большай частцы Беларусы чакаюцца навальніцы, моцныя залевы і нават град. Пры навальніцах — месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
МНС аб'явіла аранжавы ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.