"Цырк на дроце" — ці памірацца беларускія і еўрапейскія дэпутаты? Эфір у 15:00
!["Цырк на дроце" — ці памірацца беларускія і еўрапейскія дэпутаты? Эфір у 15:00](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_1286.jpg.webp?itok=f47lqQn-)
Беларускія ўлады кажуць пра неабходнасць пашырэнняў кантактаў з ЕС на ўсіх узроўнях, але сустрэча дэлегацыі Еўрапарламента з беларускімі калегамі 26 лютага па дзіўных прычынах сарвалася. Адначасова актывізуюцца антыбеларускія суполкі ў сацсетках. Але рэакцыі з боку дзяржаўных СМІ на гэта не відаць — яны па завядзёнцы скубуць незалежныя прабеларускія медыя.
Ці адаб'ецца непаразуменне з еўрадэпутатамі ў Мінску на адносінах з Еўрапарламентам і ЕС увогуле? Што стаіць за актывізацыяй прапагандысцкіх паблікаў сацыяльнай сеткі "УКантакце", якія маюць дачыненне да Беларусі? Якой будзе вясна ў палітычным жыцці Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар праграмы "Знешняя палітыка Беларусі" Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Дзяніс Мельянцоў.