Да +22: надвор'е ў Беларусі на доўгія выходныя
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
Беларусы адпачываю да 25 красавіка ўключна. Якое будзе надвор'е на гэтыя доўгія выходныя?
У нядзелю, 23 красавіка, чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад +2 да +8 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 16-22 градусаў.
У панядзелак, 24 красавіка, будзе пераменная хмарнасць. Надвор'е чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 3-10 градусаў, а днём павысіцца да 17-22 градусаў.
У аўторак, 25 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы чакаецца плюс 3-10 градусаў, днём - плюс 10-17 градусаў. Месцамі тэмпература паветра павысіцца да плюс 20 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.