Да +24 чакаецца ў Беларусі 10 траўня
Вясна ў Беларусі
10 траўня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай паветранай масы, якая паступае з Заходняй Еўропы, паведамляе "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя".
Небяспечных метэаралагічных з'яў не прагназуецца, ападкі таксама малаверагодныя. Чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер заходняй чвэрці ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +2 да +8, максімальная днём — ад +17 да +24 градуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.