Да гомельскага актывіста Няпомняшчых прыйшлі з ператрусам
У Гомелі адбываецца ператрус у кватэры актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых, паведамляюць праваабаронцы з "Гомельскай Вясны".
На яго пачалі крымінальную справу па артыкуле 366 КК (пагроза або гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў).
Няпомняшчых затрыманы на 72 гадзіны.
У лістападзе актывіста асудзілі на пяць сутак за плакат плакат "Мус...ра хуже г...на", які ён вывесіў у сваім акне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.