Гамельчука арыштавалі на 5 сутак за плакат у акне, абразлівы для міліцыі

Гамельчука арыштавалі на 5 сутак за плакат у акне, абразлівы для міліцыі

Пяць сутак арышту прысудзіў суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Кармановіч) актывісту Аб'яднанай грамадзянскай партыі 67-гадоваму пенсіянера МУС Уладзіміру Няпомняшчых, паведамляе БелаПАН. 

Мужчыну затрымалі 15 лістапада ў цэнтры Гомеля і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго склалі пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

У першым пратаколе гаварылася, што 12 лістапада Няпомнняшчых у акне сваёй кватэры "размясціў надпіс, які парушае грамадскі парадак і спакой грамадзян". 

Пенсіянер не стаў адмаўляць і нават агучыў надпісы на плакатах. "Так, у мяне ў маёй уласнай кватэры ў акне вісяць два сцяжкі бел-чырвона-белага колеру, плакаты "Свабоду Ціханоўскаму!" і "Свабоду Статкевічу!", а таксама плакат "Мус...ра хуже г...на" — гэта, я лічу, літаратурныя выразы. Тым больш гэта вісіць у маёй кватэры, унутры, не на балконе, не на вуліцы", — пацвердзіў Няпомняшчых.

Адказваючы на пытанне суддзі, актывіст паясніў, што плакат зрабіў, каб людзі, якія робяць подласць, ведалі, чаго яны вартыя. "Гэта маё акно, і я размясціў плакат для свайго задавальнення. Тым больш якраз насупраць майго акна ўсталявалі камеры відэаназірання — лезуць у маё асабістае жыццё. Вось у тым ліку для гэтых камер назірання я і размясціў надпіс", — сказаў гамяльчук.

Пра сваё затрыманне 15 лістапада ён патлумачыў, што пайшоў на базар купіць каляровую капусту і брокалі. "Брокалі не было, абяцалі падвезці праз гадзіну. Я сеў на лавачку каля цырка і чакаў, чытаў кнігу. Мяне затрымлівалі спачатку чатыры, потым яшчэ два міліцыянты. Я не супраціўляўся. Мне заламалі рукі і павалаклі. Яны мне наогул заявілі, што хтосьці скраў кола, таму прасілі праехаць у РАУС", — растлумачыў пенсіянер.

Суддзя прызнаў Няпомняшчых вінаватым па двух пратаколах і прызначыў 5 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі