Да палка Каліноўскага далучыліся новыя добраахвотнікі
Да палка імя Кастуся Каліноўскага далучылася група новых добрахвотнікаў. Як паведамляе прэс-служба палка, гэта былыя чальцы "Антыаўтарытарнага атрада".
У палку адзначаюць, што гэты атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях з першых дзён поўнамаштабнай вайны. "Ідэя вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны аказалася тым аб'яднаўчым фактарам, які прывёў добраахвотнікаў з "Антыаўтарытарнага атрада" ў полк Каліноўскага", — падкрэсліваюць у прэс-службе палка.
Раней паведамлялася, што ў складзе Інтэрнацыянальнага Антааўтарытарнага атрада тэрытарыяльнай абароны Кіеўскай вобласці ваююць некалькі беларусаў. У атрадзе пераважна сабраліся прыхільнікі анархісцкіх поглядаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.