Дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні — госць Еўрарадыё

Дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні — госць Еўрарадыё

13 снежня ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя “Адмена смяротнага пакарання і грамадскае меркаванне”. Мерапрыемства арганізаванае Савет Еўропы і Міністэрствам замежных спраў Беларусі.

Гэта ўжо другая такая канферэнцыя — першая прайшла ў Мінску 10 сакавіка 2016 года. І з таго часу ў Беларусі выканалі тры смяротныя прысуды. Ці можна з улікам гэтага спадзявацца, што беларускія ўлады сур’ёзна ставяцца да перамоў і кансультацый на тэму адмены смяротнага пакарання? Ці вырашаецца пытанне прымянення смяротнага пакарання на ўсенародным рэферэндуме? Навошта Беларусі адмяняць смяротную кару?

На гэтыя ды іншыя пытанні карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука ў жывым эфіры адкажа дакладчык па Беларусі камісіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні.

Слухайце выступ Андрэа Рыгоні ў эфіры Еўрарадыё 12 снежня а 15-й гадзіне пасля выпуску навінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі